Мае сябры. Заўтра нас чакае вельмі важны дзень. Мы можам разам з вамі змяніць гісторыю нашай краіны. І толькі нам вырашаць, што для нас больш страшна, даволі невялікі працэнт верагоднасці атрымаць міліцэйскай дубінкай, альбо яшчэ 5 гадоў глядзець на гэты гніючы савок?
Я чытаў план Нехты. Буду шчырым, гэты небяспечна і не надта разумна ўступаць у сілавое супрацьстаянне з міліцыяй і іншымі сілавікамі. Проста таму што яны ўзброены і арганізаваны. Неразумна сунуцца на Стэлу, якая месціцца ў 500 метрах ад рэзідэнцыі Лукашэнкі. Неразумна абкружаць гарвыканкамы. Складана нават уявіць сабе, што можа быць лепшай нагодай, каб задзейнічаць усе сілы рэжыму супраць мірных дэманстрантаў.
Я заклікаю вас заўтра вечарам выходзіць на галоўныя плошчы і вуліцы вашага гораду. Не трэба ніякіх сутычак. Пляскайце ў далоні, спявайце, знаёмцеся паміж сабой. Пры спробах вас забраць, разыходзьцеся і збірайцеся ў іншым месцы. Важна толькі колькасць удзельнікаў і працягласць пратэсту. Прыходзьце заўтра закінуць свой голас за Ціханоўскую, калі вы не прыйдзіце, вы толькі зробіце задачу па фальсіфікацыі выбараў больш лёгкай. Зарэгіструйцеся на платформе Голас і адпраўце туды свой бюлетэнь, мы зможам палічыць рэальную колькасць галасоў. https://belarus2020.org/
Трымайцеся разам, падтрымлівайце адзін іншага.
У нас атрымаецца, Жыве Беларусь!