Што можаш зрабіць менавіта ты, нават калі страшна?
Гэта пытанне пачынае ўзнікаць у галаве кожнага жыхара нашай краіны. Я прапаную табе 6 канкрэтных крокаў, якімі ты можаш скарыстацца, каб спрыяць пераменам. Нават калі ім удалося пасяліць у табе страх, барацьба з ім пачынаецца з малага.
1. Праявіць элементарную салідарнасць.
Падпішыся на каналы Ціханоўскага, падпішыся на профілі Бабарыкі і Цапкала, падтрымка вельмі шмат значыць, нават такая, даволі віртуальная. Важна адчуваць, што за тваёй спіной ёсць сотні тысячаў чалавек, важна адчуваць, што ты не адзін.
2. Падпішыся за ўсіх незалежных кандыдатаў на іх пікетах.
Чэргі якія выстройваюцца да такіх пікетаў, вельмі нэрвуюць улады. З гэтым відам пратэсту ўлады пакуль абсалютна бяссільныя. Яго трэба выкарыстоўваць. І калі ў дзень выбараў яны могуць напісаць усё што заўгодна, то ігнараваць мінімум 300.000 подпісаў за Бабарыка ўжо не прадстаўляецца магчымым.
3. Распаўсюджвай інфармацыю аб альтэрнатыўных кандыдатах у сваіх сац. сетках, можаш зрабіць рэпост гэтага запісу. Пакажы бацькам альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі, YouToube і тэлеграм-каналы.
4. САМАЕ ВАЖНАЕ. Запішыся ў выбарчыя камісіі каб асабіста лічыць галасы на выбарах, альбо стань назіральнікам. Ёсць цудоўная ініцыятыва Честные люди, запоўні там простую гугл-форму і атрымай патрэбны камплект дакументаў. Таксама, ты можаш напісаць да мяне, я дапамагу табе ўсім неабходным, каб стаць назіральнікам.
5. Не хадзі на датэрміновыя выбары. Гэта важна. На датэрміновых выбарах скрыні з галасамі застаюцца ўначы без усялякага назірання, у выніку, колькасць галасоў за Лукашэнку проста зашкальвае.
6. Прагаласуй 9 жніўня за любога альтэрнатыўнага кандыдата.
Усе пералічаныя метады цалкам законныя, нават у нашай прававой сістэме. Яны могуць спрацаваць. Кожны можа зрабіць свой унёсак у перамены.