Выбары ў Беларусі. Стратэгія Лукашэнкі 2020 і што з гэтым рабіць.
Каб утрымацца ў сваім залатым прэзідэнцкім крэсле, Лукашэнку неабходна на гэтых выбарах выконваць дзве галоўныя задачы:
1. Максімальна атамізаваць грамадства.
Нельга дапусціць аб'яднанне грамадства па любых пытаннях. Не важна што гэта будзе, экалагічныя ініцыятывы, ахова праў жанчын і т.д. Не мае значэння, галоўнае – не даваць досведу агульнай працы, людзі не павінны давяраць адзін іншаму. У той жа час, Лукашэнка ўвесь час закідвае ў грамадскі дыскурс пытанні, якія нас разʼядноўваюць, будзь то пытанне мовы, арыентацыі на саюз з Еўропай ці з Расіяй, пытанне смяротнай кары, гамафобіі і т.д.. Я не думаю, што робіць ён гэта мэтанакіравана, хутчэй за ўсё так працуе прыродная чуйка. Але пакуль вы пад чарговым выказваннем Лукашэнкі рубіціся аб правах ЛГБТ, Лукашэнка працягвае сядзець на тым жа месцы і так ужо 26 гадоў. Вы проста губляеце давер да чалавека, які не падзяляе вашы каштоўнасці, вы не станеце з ім абʼядноўвацца дзеля нейкіх мэтаў. Менавіта ў гэтым і зацікаўлены Лукашэнка. Па сутнасці ж, гэтыя дыскусіі не маюць ніякага сэнсу, паважаеце вы правы ЛГБТ ці не, вы ліберал ці камуніст, ваша меркаванне не будзе пачутым, пакуль у нас няма свабодных выбараў. Мы не жывем у дэмакратычным грамадстве, дзе ідуць дыскусіі, напрыклад, аб свабодным нашэнні зброі. У беларускай рэчаіснасці гэта пытанне гучала бы абсурдна. У роўнай ступені абсурдна гучаць і пералічаныя мной пытанні, вырашае іх толькі адзін чалавек у меру таго, што можа сцярпець наша грамадства.
Улады вельмі моцна раздражняе менавіта тое, што ў першыню зʼявілася цэлых тры кандыдата, якія ў першую чаргу працуюць на абʼяднанне вакол базавых каштоўнасцяў, такіх як свабодныя выбары і незалежнасць, а не на вузкую праслойку апазіцыйнага электарату. Кандыдаты, якія спрабуюць сабраць максімальна шырокую кааліцыю, замест традыцыйна тырады «Мова. БЧБ. Не саюзу з Расіяй».
Гэта значыць адно, неабходна самая шырокая кааліцыя абʼяднаная ўсяго двума каштоўнасцямі – 1. сумленныя выбары 2. незалежнасць Беларусі. Усе астатнія пытанні можна і патрэбна абмяркоўваць пасля, калі ваш голас будзе пачуты. Далучайцеся да любых канструктыўных ініцыятыў, будзь то экалогія ці ахова рэдкіх птушак у паўднёвай Амерыцы. Важна вучыцца давяраць іншым, вучыцца ўзаемадзеянню і дапамозе.
2. Максімальна запужаць грамадства
Тое што адбываецца з Ціханоўскім, што спрабуюць зрабіць з Бабарыка, гэта ў першую чаргу запужванне асабіста цябе. У чалавека ёсць такая псіхалагічная асаблівасць, як праецыраванне на сябе. Мы па сутнасці любую падзею прымяраем да ўласнага жыцця. Дзякуючы ёй мы можам суперажываць іншым, зусім не знаёмым людзям. І прэсуючы Ціханоўскага, улада мае за мэту запужаць кожнага з вас, пасяліць унутраны страх і ўнутранага цэнзара, які б абмяжоўваў цябе знутры. Лукашэнка і на прамую пагражае крывавай расправай над пратэстуючымі, намякаючы на прыклад Узбекістану. Гэта гучыць вельмі рэзанансна і вельмі добра цытуецца ў СМІ і сац. сетках. Забаўна, што мы самі дапамагаем Лукашэнку даносіць яго пагрозы да мэтавай аўдыторыі. І такім чынам, яго мэта, запужаць, спрацоўвае з нашай дапамогай.
Лепшы спосаб не дапамагаць Лукашэнку ў гэтай справе – проста ігнараваць падобныя заявы, бо яго мэта, гэта максімальны распаўсюд падобных пагроз. Не дай пасяліць у табе страх. Дзейнічай па сумленню.